
24 лютага дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак адзначае чарговы Дзень нараджэння. Невычарпальная энергія, заўсёдны аптымізм, чалавечая абаяльнасць, вялікая працаздольнасць, аўтарытэт у навуковым асяроддзі, уменне найлепшым чынам вырашаць самыя складаныя пытанні вылучаюць яго сярод іншых і робяць узорам для пераймання.
Студэнты і выкладчыкі факультэта віншуюць Васіля Дзянісавіча са святам.
Новых адкрыццяў і шчаслівых знаходак – у навуцы, на працы, у асабістым жыцці!