Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События
Кафедра белорусской и зарубежной литературы

Загадчык кафедры - Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Кафедра беларускай і замежнай літаратуры ў сучасным выглядзе была створана 2 красавіка 2018 г. на аснове кафедр беларускай літаратуры і культуры і рускай і замежнай літаратуры.

Гісторыя кафедры адлічваецца з 1932 г., калі яна была заснавана на літаратурна-лінгвістычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. На працягу існавання яе загадчыкамі з’яўляліся славутыя навукоўцы-літаратуразнаўцы:

з 1932 г. – В.В. Барысенка;
з 1950 г. – М.М. Пятровіч;
з 1970 г. – М.А. Лазарук;
з 1971 г. – А.А. Семяновіч;
з 1989 г. – М.І. Мішчанчук;
з 1995 па 2018 г. – Т.Я. Камароўская (кафедра рускай і замежнай літаратуры);
з 1996 г. – М.Ф. Шаўлоўская (кафедра беларускай літаратуры);
з 2004 г. – Г.Я. Адамовіч (кафедра беларускай літаратуры);
з 2011 г. – І.М. Мішчанчук (кафедра беларускай літаратуры і культуры).

Выкладчыкі кафедры ганарацца сваімі выхаванцамі, якія сталі вядомымі вучонымі-літаратуразнаўцамі, педагогамі. Яе выпускнікамі з’яўляліся акадэмік АПН СССР, доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі (1967–1978) В.У. Івашын; акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, дырэктар інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1982–1997) В.А. Каваленка; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны работнік культуры РБ І.Д. Казека; заслужаны работнік вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь, прафесар У.А. Калеснік; акадэмік ААН СССР, доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі (1978–1990) М.А. Лазарук; заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, доктар філалагічных навук, прафесар М.Р. Ларчанка; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, доктар філалагічных навук, прафесар Н.С. Перкін; дактары філалагічных навук, прафесары В.П. Жураўлёў, М.І. Мішчанчук, А.А. Семяновіч; кандыдаты філалагічных навук В.А. Лашкевіч, С.К. Майхровіч, А.Ф. Майсеенка, М.У. Мікуліч, Я.К. Усікаў, М.Ф. Шаўлоўская, А.У. Рагуля, І.М. Мішчанчук, Н.В. Заяц, А.П. Жыганава, А.У. Гранкіна, Н.А. Развадоўская, В.Б. Несцяровіч, Т.П. Хоміч, А.Л. Царкоўскі; кандыдаты педагагічных навук А.І. Лугоўскі, А.І. Гараніна і многія іншыя.

У ганаровым шэрагу выпускнікоў – вядомыя пісьменнікі Эдзі Агняцвет, Алесь Асіпенка, Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, Анатоль Вялюгін, Сяргей Грахоўскі, Мікола Лупсякоў, Пімен Панчанка, Алесь Ставер, Таццяна Сівец, Мікола Шабовіч і інш. На літаратурным факультэце вучыўся знакаміты паэт Аркадзь Куляшоў (1931–1933).

За пройдзены час кафедра значна папоўнілася выдатнымі навукоўцамі, высокапрафесійнымі выкладчыкамі, што дае магчымасць забяспечыць выкладанне тэорыі і гісторыі айчыннай і сусветнай літаратуры, дзіцячай літаратуры, методыкі выкладання беларускай і рускай літаратуры і іншых.

На кафедры працуюць 15 выкладчыкаў, у тым ліку:

– 3 доктары навук, прафесары (Т.Я. Камароўская, Т.М. Тарасава, Т.В. Даніловіч);
– 8 кандыдатаў філалагічных навук, дацэнтаў (А.У. Гранкіна, А.П. Жыганава, Н.В. Заяц, Л.П. Леська, І.М. Мішчанчук, Н.А. Развадоўская, Т.П. Хоміч, А.Л. Царкоўскі);
– 1 кандыдат педагагічных навук, дацэнт (А.І. Гараніна);
– 3 выкладчыкі (Д.Я. Дрозд, Т.А. Мотрэнка, М.С. Рак).

На кафедры навучаюцца:

– студэнты (спецыяльнасць 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя, спецыяльнасць 6-05-0112-01 Дашкольная адукацыя);
– магістранты (спецыяльнасць 7-06-0113-02 Філалагічная адукацыя);
– аспіранты (спецыяльнасці: 10.01.01 – беларуская літаратура; 10.01.02 – руская літаратура; 10.03.01 – літаратура народаў краін замежжа).

Прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры праводзяцца навуковыя даследаванні ў межах фундаментальных тэм, якія ўваходзяць у Дзяржаўную праграму навуковых даследаванняў:

– «Беларуская і сусветная літаратура мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў у сістэме міжкультурных камунікацый: інтэрдысцыплінарны падыход» (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.М. Мішчанчук);
– «Мастацкае ўвасабленне і рэцэпцыя нацыянальных, гендарных і рэлігійных аспектаў у дыскурсе сучасных англамоўных літаратур і ў беларускай літаратуры» (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар Т.Я. Камароўская).

На кафедры дзейнічае 2 філіялы на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (ДУА «Сярэдняя школа № 191 г. Мінска» і «Гімназія № 43 г. Мінска»).

На кафедры плённа ажыццяўляецца кіраўніцтва навукова-даследчай работай студэнтаў, дзейнічаюць 3 Студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі: «Літаратура ЗША», «Літаратура: погляд маладых», «Метадычная навука школе» (кіраўнікі – прафесар Т.Я. Камароўская, дацэнты Заяц Н.В., Гараніна А.І.).

З часу набыцця нашай установай статуса ўніверсітэта і прысваення яму імя народнага паэта Максіма Танка рэгулярна праводзяцца Танкаўскія чытанні, выходзяць зборнікі матэрыялаў канферэнцый і артыкулы ў перыядычных выданнях.