Деканат:
(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)
(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)
(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)
(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)
E-mail: filfak@bspu.by
Кафедры:
Кафедра языкознания и лингводидактики
(8-017) 311-22-24, внутренний 380
Кафедра белорусской и зарубежной литературы
(8-017) 311-22-17, внутренний 379
Кафедра иностранных языков
Заведующий кафедрой
(8-017) 311-22-15, внутренний 212
Преподавательская
(8-017) 311-22-16, внутренний 211
E-mail: lingva2006@bspu.by
Мы на карте:
Гурская Надежда Валентиновна, студентка 4 курса филологического факультета БГПУ
председатель СНО филологического факультета
Нядаўна ўбачыла цікавае выказванне Аляксандра Грына: «Усё, што нечакана змяняе наша жыццё, – не выпадковасць. Яно – у нас саміх і чакае толькі знешняй нагоды для выражэння дзеяннем». Гэтымі словамі дакладна можна ахарактарызаваць мае зацікаўленасці. Так, жаданне прыгожа складаць словы ў сказы, сказы ў тэксты прывяло да навуковай дзейнасці.
У 2020 годзе я звязала жыццё з БДПУ, з родным філалагічным факультэтам (спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова»). Спачатку я была нібы на раздарожжы: спрабавала сябе ў розных сферах студэнцкага жыцця і толькі на другім курсе зразумела, што маю прагу да напісання артыкулаў. Мой першы крок да гэтай мары быў зроблены яшчэ на першым курсе: я падрыхтавала артыкул-інтэрв’ю (прапанаваў А.Ф.Рацько, канд. гіст. навук, дацэнт) з доўгажыхаром маёй вёскі, які перажыў Вялікую Айчынную вайну. Але ўжо на другім курсе я мэтанакіравана стала шукаць аднадумцаў. Пасля наведвання выставы студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый (СНДЛ) я бліжэй пазнаёмілася з лабараторыяй “Літаратура: погляд маладых” – менавіта яе старшынёй я зараз з’яўляюся. Гэта і была мая “не выпадковасць”, якая чакала выражэння дзеяннем.
Пад кіраўніцтвам прафесіянала сваёй справы і проста цудоўнага чалавека Наталлі Віктараўны Заяц (гэта мой навуковы кіраўнік) паляцелі мае студэнцкія тыдні, поўныя навуковых спраў. І даследчыцкія спробы былі высока ацэнены. Першая ўзнагарода, якую я атрымала, быў Дыплом III ступені на Міжнародным форуме – 2022 “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”.
На трэцім курсе я заняла пасаду старшыні Студэнцкага навуковага таварства філалагічнага факультэта. Разам з яго сябрамі прымаю ўдзел у арганізацыі навуковых мерапрыемстваў не толькі на сваім факультэце, але і ва ўсім універсітэце.
На трэцім курсе я пачала працу над уласным навуковым праектам: “Тэма кахання ў беларускай прозе”. Ужо апублікавала артыкулы “Аповесць “Пайсці і не вярнуцца” Васіля Быкава: пачуцці пад уплывам абставін” (канферэнцыя «Трынаццатыя Танкаўскія чытанні»), “Любоўны трохкутнік у апавяданні М. Зарэцкага “Ой, ляцелі гусі...” (міжнародны форум “Cтуденческая наука – инновационный потенциал будущего”), “Ілюзорнае і рэальнае: спецыфіка раскрыцця тэмы кахання ў апавяданні У. Караткевіча “Лятучы Галандзец” (канферэнцыя “Актуальные вопросы филологического образования в XXI веке”). У 2023 годзе мяне ўзнагародзілі Дыпломам II ступені на Міжнародным форуме “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”. Таксама, на трэцім курсе, я стала стыпендыятам спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітай моладзі.
Зараз я з’яўляюся студэнткай чацвёртага курса філалагічнага факультэта, у гэтым годзе была абрана старшынёй інфармацыйнага сектара СНТ БДПУ. Я не спыняюся на дасягнутым, працягваю сваю навуковую дзейнасць. Адчуваю, што ўжо змагла рэалізаваць сябе як малады даследчык. Але, вядома, гэта толькі пачатак. Я зразумела, што шлях да поспеху не высланы пялёсткамі руж. Калі не прайсці праз няўпэўненасць, то немагчыма знайсці сваё сапраўднае прызванне.