
На працягу красавіка 2025 г. некалькі практычных заняткаў па дысцыпліне “Літаратуразнаўчае краіназнаўства” ў групе 310123 адбыліся па-за сценамі ўніверсітэта: у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, што ў Троіцкім прадмесці, у музеі-кватэры Петруся Броўкі на вуліцы Карла Маркса, у народным музеі Пімена Панчанкі на базе сярэдняй школы № 199 г. Мінска, якая носіць імя паэта.