Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Першы крок у навуку

2018-01-26

23 студзеня 2018 года ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбылася праца секцыі “Літаратуразнаўства” (па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”) у межах ХХХVII гарадской канферэнцыі вучняў. Старшынёй кампетэнтнага журы, у складзе якога былі вядомыя пісьменнікі, літаратуразнаўцы, фалькларысты, супрацоўнікі БДУ і НАН Беларусі (С.Л. Мінскевіч, Т.В. Лук’янава, А.П. Паўлава), стала загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры БДПУ Ірына Мікалаеўна Гоўзіч. Удзел у рабоце журы таксама прыняла магістрант кафедры беларускай літаратуры і культуры БДПУ Рак Марыя Сяргееўна.

З ліку лепшых 28 работ па літаратуры і фальклору былі вызначаны 13 даследчых работ, уганараваных дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў. Асабліва членам журы запомніліся яркія навуковыя прэзентацыі ўласных напрацовак вучняў ДУА “Сярэдняя школа №196 г. Мінска” Кітаевай Веранікі і Чыгір Ганны, ДУА “Ліцэй №2 г. Мінска” Дзенісевіч Анастасіі, ДУА “Сярэдняя школа №55 г. Мінска” Журава Мікіты і ДУА “Гімназія №43 г. Мінска” Кужэльнай Аляксандры. Праца на секцыі праходзіла ў добразычлівай і спрыяльнай атмасферы.

Пасля канферэнцыі была праведзена актыўная прафарыентацыйная работа сярод вучняў школ, гімназій і ліцэяў г. Мінска.