
У рамках вывучэння тэмы “Ежа і харчаванне” (дысцыпліна “Замежная мова (агульнае валоданне)” першакурснікі БДПУ прынялі ўдзел у міжфакультэцкім шматмоўным “Гарбузовым марафоне”, які арганізавалі выкладчыкі кафедры замежных моў Віткоўская Таццяна Іванаўна, Пяцігор Таццяна Васільеўна, Барышная Таццяна Васільеўна, Сахончык Таццяна Паўлаўна і загадчык кафедры Вольга Юр’еўна Шыманская.