Знаёмства з БДПУ
24 лютага дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Н.А. Радзіваноўская разам са студэнтамі групы 310121 Бокуць Вікторыяй, Місюль Вікторыяй, Церашковай Анастасіяй і Януль Валерыяй правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства ў ДУА “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г.Мінска”.
Для вучняў 9-11 класаў была арганізавана віртуальная экскурсія па Беларускі дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, пад час якой студэнты пазнаёмілі гімназістаў з гісторыяй і традыцыямі ўніверсітэта, навуковым і грамадскім жыццём, прыгадалі вядомых людзей, што закончылі гэтую навучальную ўстанову ў розныя гады.
Школьнікаў цікавіла спецыфіка навучання на педагагічных спецыяльнасцях, і ў прыватнасці – на філалагічным факультэце, а таксама ўмовы паступлення ва ўніверсітэт.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя