Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Жываслоўцы адкрылі новы тэатральны сезон

2017-10-26

24 кастычніка 2017 года ў 500-й аўдыторыі прайшло адкрыццё 52-га тэатральнага сезона народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

Гледачы зноў змаглі ўбачыць свае любімыя мініяцюры па творах беларускіх пісьменнікаў (“Людзі на балоце”, “Журавель і чапля” і інш.), пачуць кампазіцыю па вершах Рыгора Барадуліна ў выкананні кіраўнікоў тэатра Алесі Сівохінай і Алеся Мойскага. Як заўсёды, аўдыторыя добра прымала жартоўныя мініацюры “Ідыёт”, “Муж”, “У кавярні”. Асабліва спадабалася гледачам, пераважна студэнтам, серыя выступленняў на тэму экзаменаў і студэнцкага жыцця.

На адкрыцці 52-га сезона маладыя артысты прадставілі публіцы харавое чытанне, за якое некалі тэатр і атрымаў званне народнага: жываслоўцы разам прадэкламавалі верш Максіма Багдановіча “Страцім лебедзь”. Завяршыўся паказ песняй, якую выканалі ўсе артысты.

Як заўважыла ўдзельніца тэатра Лізавета Тумар, “пачатак тэатральнага сезона – гэта вынік агульнай працы і агульных намаганняў. Нягледзячы на тое, што праграма складаецца ў большасці са знаёмых нумароў, яна не перастае здзіўляць і прывабліваць”.

Кожны год склад акцёраў абнаўляецца. Сёлета да тэатра далучылася  Любоў Парневіч, якая падзялілася ўражаннямі ад першага выступлення: “Гэта быў мой першы пачатак тэатральнага сезона, таму перад выхадам на сцэну, за кулісамі, мяне кружыў цэлы карагод пачуццяў: цікавасць, хваляванне, рашучасць, страх... Усе хваляванні зніклі з выхадам на сцэну, засталіся толькі спакой, упэўненасць, словы і думка, якой хочаш дзяліцца з гледачамі. Бо ў атмасферы цеплыні і ўтульнасці, што панавала ў 500-й аўдыторыі, не магло быць інакш. Вельмі прыемна дарыць удзячнай публіцы “Жывое слова”.

“Гэта было выдатна! – дзеліцца эмоцыямі Марыя Шаплыка. – Мне вельмі спадабаўся нумар з жабкамі, а калі пачалі паказваць мініяцюры з экзаменаў, то было вельмі цяжка стрымліваць смех. Я не пашкадавала, што правяла вечар разам з “Жывым словам”!”.

Прыемна, што народны тэатр выклікае такія добрыя пачуцці ў гледачоў і ўдзельнікаў. Віншуем жываслоўцаў з 52-м тэатральным сезонам! Жадаем плённай працы і каб заўсёды былі занятыя ўсе месцы ў зале!