Запрашаем прыняць удзел у інтэрнэт-алімпіядзе па беларускай мове
Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» запрашае прыняць удзел у інтэрнэт-алімпіядзе па беларускай мове.
У інтэрнэт-алімпіядзе маюць права ўдзельнічаць навучэнцы сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных і агульнаадукацыйных устаноў сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.
5 лютага 2019 г. у 12.00 адбудзецца відэаканферэнцыя аргкамітэта па адкрыцці інтэрнэт-алімпіяды.
I-ы (адборачны) тур інтэрнэт-алімпіяды пройдзе з 5 па 25 лютага 2019 г. у дыстанцыйнай форме.
II-гі (адборачны) тур інтэрнэт-алімпіяды пройдзе з 12 па 26 сакавіка 2019 г. у дыстанцыйнай форме.
III-і (вочны, заключны) тур пройдзе 27 красавіка 2019 г. на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў III-га тура адбудзецца 27 красавіка 2019 г. у БДПУ
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя