Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Запрашаем на аўтограф-сесію Васіля Зуёнка

2021-04-03

7 красавіка 2021 года на філалагічным факультэце плануецца правядзенне аўтограф-сесіі вядомага беларускага пісьменніка Васіля Зуёнка.

Нядаўна ў выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшла кніга яркага прадстаўніка філалагічнага пакалення Васіля Зуёнка “Паўстанак з літарай “Л”. Пісьменнік, творчасць якога ўключана ў праграму школьнага курса беларускай літаратуры, вывучаецца на філалагічных факультэтах ВНУ, вядомы чытацкай аўдыторыі найперш як аўтар лірычных твораў і паэм. У новай кнізе выяўляецца іншая грань мастакоўскага таленту – празаічная.

Аўтограф-сесія адбудзецца ў 408 аўдыторыі.

Пачатак – 11.40.

За інфармацыяй можна звяртацца да дацэнта кафедры беларускай і замежнай літаратуры Наталлі Віктараўны Заяц.

 

Пра выданне:

Зуёнак, В. В. Паўстанак з літарай “Л” : элегіі / Васіль Зуёнак ; прадм. А. Кудравец ; уклад. Н. В. Заяц. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2021. – 232 с.

 

Імя ВасіляЗуёнка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, Ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вядома кожнаму аматару беларускай літаратуры. Пазначанае на вокладцы, яно нязменна з’яўляецца гарантам высокага эстэтычнага ўзроўню, своеасаблівым знакам мастацкай якасці. Сцвердзіўшы сябе як таленавіты лірычны паэт і аўтар буйных ліра-эпічных твораў, Васіль Васільевіч напрыканцы ХХ стагоддзя выступіў у раней не вядомай чытачу іпастасі — празаіка.

Гэтую кнігу Васіля Зуёнка складаюць празаічныя элегіі, якія ўпершыню публікуюцца асобным выданнем. Аўтар невыпадкова так назваў сваю прозу: у творах раскрываюцца складаныя, часта драматычныя перыпетыі жыцця галоўных герояў, паказваецца іх сутыкненне з неспрыяльнымі абставінамі. Пісьменнік запрашае чытача зазірнуць у душу “маленькага чалавека”, радасці якога нярэдка абарочваюцца стратамі...