Юля Рогава – лепшы студэнт БДПУ!
19 красавіка 2019 года прайшоў фінал конкурсу “Лепшы студэнт у намінацыі “Навукова-даследчая дзейнасць”.
Філалагічны факультэт прадставіла студэнтка 4 курса Юлія Рогава, уладальнік стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сфера навуковых інтарэсаў Юліі надзвычай шырокая. Студэнтка цікавіцца не толькі пытаннямі філалогіі, але і сур’ёзна займаецца гісторыяй (узначальвае СНДЛ “Спадчына” на гістарычным факультэце). Юлія мае 23 навуковыя публікацыі, сярод якіх артыкулы на італьянскай і англійскай мовах, апублікаваныя ў Беларусі, Чэхіі, Англіі. Яе даследаванне “Синонимы в русскоязычных публицистических текстах” адзначана Дыпломам ІІ ступені на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў (2018).
Адкрыў пасяджэнне фіналістаў загадчык навукова-даследчага сектара БДПУ Павел Аркадзьевіч Мацюш. Ацэньвала работу канкурсантаў журы на чале з намеснікам дэкана ФДА Аленай Іванаўнай Смолер.
Кожны канкурсант прэзентаваў навуковы даклад, пасля чаго адбывалася дыскусія па пытаннях. Юлія прадставіла даклад “Роль образных средства языка в реализации функции воздействия в рекламных текстах” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Уладзіміраўна Рацько), упэўнена і вычарпальна адказала на пытанні. Гэтаму спрыяла і тое, што ў зале прысутнічала група падтрымкі – сябры і аднадумцы Дзяніс Пішчала і Крысціна Грак.
Па выніках першага тура наша канкурсантка стала лідарам: атрымала 70 балаў, што амаль удвая больш, чым наступная ўдзельніца. Таму надзея на перамогу не была падманлівай – Юлія Рогава атрымала ганаровы тытул “Лепшы студэнт у намінацыі “Навукова-даследчая дзейнасць”.
Варта адзначыць, што гэты конкурс праводзіцца ў БДПУ трэці раз, і ўсе тры гады ў ім перамагаюць філфакаўцы: у 2017-м – Марыя Рак, у 2018-м – Алена Рагілевіч. У 2019-м годзе добрую традыцыю падтрымала Юлія Рогава.
Віншуем Юлію з заслужанай перамогай!
Жадаем новых дасягненняў і навуковых адкрыццяў!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя