Вітаем, абітурыент-2016!
- Філалагічны факультэт даў пуцёўку ў жыццё многім настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, дзеячам навукі і культуры. Выпускнікі факультэта працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, вышэйшых навучальных установах; рэдакцыях газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні; у выдавецкіх цэнтрах; бібліятэках; навукова-даследчых інстытутах; пасольствах і прадстаўніцтвах розных краін; турыстычных кампаніях.
- Студэнты нашага факультэта - адны з самых актыўных ва ўніверсітэце. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх праектах, займаюцца навукова-даследчай працай, праводзяць літаратурныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры, ладзяць вандроўкі па Беларусі. Аднак падарожнічаюць філолагі не толькі дзеля асабістага задавальнення: некаторыя віды практык, напрыклад фальклорная, дыялекталагічная, журналіcцкая, патрабуюць знаёмства з мовай і культурай нашай краіны ў розных яе кутках. Для студэнтаў, якія абралі спецыяльнасці, звязаныя з вывучэннем замежнай мовы, прадугледжваюцца і замежныя паездкі. Нашы студэнты стажыруюцца ў Літве, Польшчы, Кітаі.
- Дэвізам факультэта ва ўсе часы была якасная адукацыя. Набыць яе дапамагаюць вядомыя ў краіне і за яе межамі лінгвісты і літаратуразнаўцы, па падручніках якіх было падрыхтавана не адно пакаленне прафесійных філолагаў.
- Мы ўпэўнены, што трывалыя, грунтоўныя веды, здабытыя на нашым факультэце, у будучым забяспечаць нашым выпускнікам паспяховы кар’ерны рост.










Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя