Віншуем каманду КВЗ філалагічнага факультэта “Дранікі” з праходжаннем у паўфінал!
15 снежня 2016 года ў актавай зале БДПУ адбыўся доўгачаканы “Фестываль лігі КВЗ БДПУ”.
У афіцыйным адкрыцці фестывалю прынялі ўдзел 13 каманд з розных факультэтаў і інстытутаў педагагічнага ўніверсітэта.
Філалагічны факультэт годна прадставіла каманда “Дранікі”, якая не толькі прайшла ў паўфінал, але і атрымала некалькі спецыяльных узнагарод. Наша каманда стала пераможцай у намінацыі “Лепшы жарт”, а Наталлі Камлевіч быў уручаны спецыяльны прыз “За лепшую жаночую ролю”.
Жадаем камандзе “Дранікі” далейшых перамог і творчых поспехаў!




Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя