Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Віктарына, прымеркаваная да Міжнароднага дня жанчын

2024-03-04

01 сакавіка 2024 года студэнты 1 курса філалагічнага факультэта групы 310223 па прапанове куратара Наталлі Пятроўны Лобань прынялі ўдзел у віктарыне, прымеркаванай да 8 Сакавіка. На сённяшні дзень гэта свята ўспрымаецца як свята вясны, жаночай прыгажосці, пяшчоты, павагі і ўвагі ў адносінах да жанчын. У Беларусі гэты дзень з’яўляецца нацыянальным святам, падчас якога жанчынам і дзяўчатам прынята дарыць перш за ўсё кветкі, а таксама іншыя падарункі. Але кветкі застаюцца традыцыйным і, бадай, самым жаданым падарунак на 8 Сакавіка.

Напэўна і хутчэй за ўсё, многія нават не задумваюцца аб тым, што некалі  гэта свята мела іншы сэнс і насіла сацыяльна-палітычную афарбоўку, бо сімвалізавала барацьбу жанчын за свае правы, за выбарчае права, супраць дыскрымінацыі. Святкаваць гэты дзень прапанавала лідар жаночай групы сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Клара Цэткін яшчэ ў 1910 годзе. Значную ролю ў станаўленні гэтага святочнага дня адыграла петраградская дэманстрацыя 23 лютага (8 сакавіка) 1917 года, у якой актыўна ўдзельнічалі жанчыны і якая стала прадвеснікам Лютаўскай рэвалюцыі, у выніку якой была нізрынута манархія. Вось так, праз патрабаванне жаночага раўнапраўя і хлеба, супраць кухоннага рабства і засілля дамашняга быту, адбывалася ўзнікненне аднаго з самых прыгожых і пяшчотных святаў, якое па прапанове ААН з 1975 года стала Міжнародным жаночым днём.

Студэнты групы 310223 падчас куратарскай гадзіны прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, прысвечанай 8 Сакавіка. Самыя “падкаваныя”, тыя, хто здолеў адказаць на большую частку прапанаваных куратарам пытанняў, атрымалі прызы, якія (няма сумненняў!) спатрэбяцца студэнтам у працэсе навучання і педагагічнай працы.

З надыходам Свята, дарагія жанчыны! Маладосці і прыгажосці вам на доўгія гады!