Віктарына «Пароль неўміручасці – родная мова»
13 верасня 2022 года ў 11.40 (аўд. 419, корп. 2) на філалагічным факультэце БДПУ ў межах Тыдня беларускай мовы адбудзецца віктарына «Пароль неўміручасці – родная мова».
У віктарыне прымуць удзел студэнты розных факультэтаў і інстытутаў БДПУ. Удзельнікі змогуць пашырыць свае веды пра родную мову, удасканаляць навыкі маўленчых зносін і пазмагаюцца за званне найлепшага знаўцы роднай мовы.
У склад журы ўвойдуць вядомыя беларускія лінгвісты, выкладчыкі філалагічнага факультэта.
Для ўдзелу ў віктарыне неабходна да 10 верасня даслаць заяўку на электронны адрас atramant@yandex.ru, пазначыўшы прозвішча, імя, імя па бацьку, факультэт (інстытут), кантактны тэлефон.
Пераможцы і найбольш актыўныя ўдзельнікі будуць адзначаны сертыфікатамі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя