Выйшаў зборнік матэрыялаў студэнцкай канферэнцыі
Днямі ўбачыла свет навуковае электроннае выданне “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурная камунікацыя”. У яго ўвайшлі матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, што праводзілася 18 красавіка 2017 года на філалагічным факультэце БДПУ ў межах Міжнароднага форуму “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні”.
Зборнік складаецца з сямі частак – адпаведна колькасці секцый, якія працавалі падчас канферэнцыі: “Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе”, “Праблемы мовы: погляд маладых вучоных”, “Міжкультурная камунікацыя: сучасны стан і перспектывы развіцця”, “Літаратура ў рэцэпцыі будучых настаўнікаў”, “Замежная і руская літаратура: новыя падыходы ў асэнсаванні”, “Актуальныя пытанні методыкі выкладання моў і літаратур”, “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў”.
Выданне змяшчае артыкулы студэнтаў, у тым ліку і мінулагодніх першакурснікаў, магістрантаў, аспірантаў БДПУ і ГрДУ, а таксама працы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі: ліцэяў №1 і №2, гімназій №15 і №18, сярэдняй школы №200 г.Мінска, гімназіі №1 г.Барысава.
Віншуем маладых даследчыкаў-філолагаў і іх кіраўнікоў з навуковай публікацыяй!
Выказваем падзяку выкладчыку кафедры замежных моў Мілане Міхайлаўне Міхалевіч за дапамогу ў падрыхтоўцы выдання.
Па пытаннях адносна зборніка звяртацца да намесніка дэкана па навуковай рабоце Наталлі Віктараўны Заяц.
УВАГА!
З матэрыяламі зборніка можна азнаёміцца ў электроннай бібліятэцы БДПУ (рэпазіторый). Для гэтага трэба ўвесці прозвішча аўтара ў пошукавы радок на сайце https://elib.bspu.by.
Прыклад бібліяграфічнага афармлення артыкула са зборніка:
Шаплыка, М. Э. Інтэрпрэтацыя праблемы “бацькі і дзеці” ў беларускай літаратуры / М. Э. Шаплыка // Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (18 красавіка 2017 г.) / Беларус. дзярж. пед. ун-т імя Максіма Танка ; пад. рэд. Н. В. Заяц. – Мінск, 2017. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя