Вясна, студэнцтва, "Маладосць"
Напярэдадні самага цёплага вясенняга свята, 6 сакавіка, на факультэце беларускай і рускай філалогіі адбылася творчая сустрэча студэнтаў 502 групы з маладой паэткай, рэдактарам аддзела паэзіі літаратурна-мастацкага часопіса “Маладосць” Ірынай Чарняўскай. Сяброўскую атмасферу стварала не толькі духмяная гарбата, але і глыбокая, кранальная паэзія былой студэнткі нашага факультэта. Удзельнікі сустрэчы паслухалі вершы, падзяліліся жыццёвым вопытам і абмяняліся добрым настроем.

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя