Вучэбна-азнаямленчы педагагічны практыкум
1 чэрвеня 2016 г. на філалагічным факультэце адбыўся курсавы сход па падвядзенні вынікаў вучэбна-азнаямленчага практыкуму студэнтаў 2 курса 21 групы (спецыяльнасці «1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура»; «1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)»).
Вучэбна-азнаямленчы педагагічны практыкум для студэнтаў 21 групы філалагічнага факультэта дзённай формы атрымання адукацыі, асноўнай мэтай якога была адаптацыя студэнтаў да прафесійнай педагагічнай дзейнасці ва ўмовах установы адукацыі і фарміраванне ў іх педагагічных кампетэнцый, праводзіўся ў адпаведнасці з загадам рэктара ад 21.01.2016 № 58 л. з 08.02.2016 па 21.05.2016 на базе ДУА «Гімназія № 12 г. Мінска».
У ДУА «Гімназія № 12 г. Мінска» створана выдатная база для праходжання як педагагічнай практыкі, так і вучэбна-азнаямленчага педагагічнага практыкуму: кабінеты беларускай мовы і літаратуры маюць неабходнае для правядзення ўрокаў абсталяванне, тэле- і аўдыяапаратуру, у спецыяльных шафах змешчана навуковая і метадычная літаратура, слоўнікі, папкі з раздатачным матэрыялам.
З ліку студэнтаў 21 групы былі сфарміраваны 4 мікрагрупы і замацаваны кіраўнікі: 4 настаўнікі ад арганізацыі (настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, якія маюць вышэйшую катэгорыю: Бараноўская Лёля Пятроўна, Ярашэвіч Святлана Мікалаеўна, Арэхава Наталля Усеваладаўна, Рудаквас Валянціна Аляксееўна) і 2 выкладчыкі ад кафедраў (дацэнты В.В. Урбан і А.І. Лугоўскі).
Вучэбна-азнаямленчы педагагічны практыкум праводзіўся на філалагічным факультэце ўпершыню, таму на сходзе былі падрабязна прааналізаваны вынікі практыкуму і кірункі навукова-даследчай працы студэнтаў.
Са сваім бачаннем вынікаў практыкуму выступілі кіраўнікі пасіўнай практыкі ад кафедр – дацэнты Урбан В.В. і Лугоўскі А.І., якія адзначылі, што падчас праходжання вучэбна-азнаямленчага педагагічнага практыкуму ў студэнтаў адбылося фарміраванне прафесійна-педагагічных уменняў у працэсе выканання імі вучэбна-даследчых заданняў; развіліся прафесійна значных якасцей асобы будучага настаўніка, каштоўнасных адносін да прафесіі, адказнасці за вынікі сваёй працы; адбылася сістэматызацыя тэарэтычных ведаў па методыцы выкладання спецыяльных дысцыплін, выпрацоўка творчага і даследчага падыходаў да педагагічнай дзейнасці; студэнты мелі магчымасць вывучэння нарматыўных дакументаў па арганізацыі адукацыйнага працэсу, асаблівасцей кіравання ім ва ўстанове адукацыі.
У сваіх выступленнях студэнты Шык Т., Бусел В., Юрчанка К. і інш. расказалі пра свой першы педагагічны вопыт ва ўмовах установы адукацыі. Яны станоўча ацанілі ход практыкуму, працу настаўнікаў і кіраўнікоў ад кафедр, выказалі словы падзякі ўсім арганізатарам вучэбна-азнаямленчага педагагічнага практыкуму за дапамогу ў падрыхтоўцы справаздачнай дакументацыі і падрыхтоўцы навукова-даследчых праектаў і выхаваўчых мерапрыемстваў.
Падвядзенне вынікаў вучэбна-азнаямленчага педагагічнага практыкуму паказала, што практыкум быў праведзены на належным вучэбна-метадычным і арганізацыйным узроўнях; мэты і задачы, якія ставіліся на пачатку практыкі, былі дасягнуты; студэнты праявілі імкненне да авалодання прафесійнай педагагічнай дзейнасцю на самым высокім і якасным узроўні; кіраўнікі ад устаноў адукацыі паказалі высокі ўзровень прафесійнай і навукова-метадычнай падрыхтоўкі; праца кіраўнікоў практыкі ад кафедр вызначалася адказнасцю, прафесіяналізмам і імкненнем аказаць дапамогу па любых пытаннях як з боку студэнтаў, так і з боку настаўнікаў. У сваіх выступленнях студэнты выказалі думку аб неабходнасці праходжання такога віду практыкі і з мэтай павышэння эфектыўнасці практыкуму прадастаўляць магчымасць студэнтам наведваць урокі розных настаўнікаў-філолагаў.

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя