Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

VI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мова і міжкультурныя камунікацыі”

2017-05-20

На філалагічным факультэце БДПУ завяршыла работу VI Міжнародная навуковая канферэнцыя Мова і міжкультурныя камунікацыі”.

Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца ВНУ Беларусі і Літвы: філалагічныя факультэты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта.

У гэтым годзе канферэнцыя праводзілася шосты раз і традыцыйна працавала на дзвюх пляцоўках: адкрылася 17 мая ў Вільнюсе і завяршылася 20 мая ў Мінску. На працягу чатырох дзён філолагі з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расii, Грузіі, Азербайджана, Кітая абмяркоўвалі найноўшыя дасягненні лінгвістыкі, літаратуразнаўства, культуралогіі, прыватных методык.

Беларуская частка канферэнцыі пачалася з выступлення дэкана філалагічнага факультэта БДПУ Васіля Дзянісавіча Старычонка і працягнулася працай секцый.  

На секцыі “Мова ў полікультурнай прасторы”, прысвечанай праблемам маўленчых паводзін і этыкету, разглядаліся камунікатыўныя магчымасці мовы ў полікультурным грамадстве. Шырокае кола пытанняў абмяркоўвалася на пасяджэнні секцыі “Нацыянальна-культурныя і лінгвістычныя запазычанні як адлюстраванне міжкультурных узаемадзеянняў”: ад методыкі навучання мовам да функцыянавання СМІ ва ўмовах палілогу культур.

Плённа працавалі секцыі “Культурна-камунікатыўныя аспекты рэцэпцыі мастацкага тэксту” і “Лінгвакраіназнаўства, этнакультура і этналінгвістыка ў тэорыі і практыцы выкладання моў”. На пасяджэнні ўсіх секцый з дакладамі выступілі як айчынныя лінгвісты і літаратуразнаўцы, так і шматлікія замежныя госці: Лілія Плыгаўка (Літва), Валянціна Фешчанка (Украіна), Яцак Навакоўскі (Польшча), Цзяжуй Шоў (Кітай) і інш.

Варта падкрэсліць, што побач з вядомымі ў філалагічным асяроддзі вучонымі на канферэнцыі змаглі агучыць свае навуковыя назіранні і даследчыкі-пачаткоўцы. Так, абнародавалі свае даклады студэнткі першага курса Ганна Савеня і Юлія Казак, другакурсніца Лізавета Тумар і іншыя.

Пасля завяршэння секцыйных дыскусій адбылося заключнае пасяджэнне, на якім былі падведзены вынікі чатырохдзённай працы ў Вільнюсе і Мінску.