У межах Тыдня роднай мовы адбылася віктарына “Пароль неўміручасці – родная мова”
На філалагічным факультэце БДПУ ў межах Тыдня роднай мовы адбылася віктарына “Пароль неўміручасці – родная мова”, арганізаваная старшым выкладчыкам кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вікторыяй Міхайлаўнай Лухверчык.
У віктарыне прынялі ўдзел каманды розных факультэтаў і інстытутаў БДПУ.
Удзельнікі пашырылі свае веды пра родную мову, удасканалілі навыкі маўленчых зносін і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.
Журы ўзначаліў дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак.
Найлепшымі знаўцамі роднай мовы сталі Вольга Домась, Анастасія Сазонава, Вікторыя Місюль (філалагічны факультэт), Эла Шыцік, Сафія Кацяхова (Інстытут псіхалогіі), Ангеліна Саранкова, Дар’я Гуцава (факультэт пачатковай адукацыі), Ганна Пекар, Ганна Бандарчук (факультэт эстэтычнай адукацыі).
Пераможцы і найбольш актыўныя ўдзельнікі віктарыны адзначаны сертыфікатамі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя