У БДПУ прайшла літаратурная акцыя “Чытаем услых”
3 сакавіка 2017 года на філалагічным факультэце БДПУ прайшла маштабная літаратурная акцыя “Чытаем услых”, прымеркаваная да Сусветнага дня чытання ўслых (World Read Aloud Day) і Сусветнага дня пісьменніка.
Сусветны дзень чытання ўслых праводзіцца з 2010 года па ініцыятыве кампаніі LitWorld. Яго мэта – паказаць чытанне як спосаб узаемадзеяння з навакольным светам і як магчымасць перадачы сваіх эмоцый іншаму. Сусветны дзень чытання ўслых цяпер святкуе больш за мільён чалавек у 80 краінах.
Не абышлі ўвагай гэтую дату і ў БДПУ. Сёлета яна сабрала амаль 400 удзельнікаў, якія прачыталі творы беларускіх, рускіх, украінскіх, польскіх, англійскіх, нямецкіх, італьянскіх, літоўскіх, кітайскіх, азербайджанскіх, туркменскіх, узбекскіх пісьменнікаў.
Праграма ўключала ў сябе літаратурную гасцёўню “Чытаем услых”, дзе выступілі студэнты філалагічнага, гістарычнага, фізіка-матэматычнага факультэтаў, факультэтаў дашкольнай адукацыі, пачатковай адукацыі, прыродазнаўства, сацыяльна-педагагічных тэхналогій, Інстытута інклюзіўнай адукацыі.
Другая частка – творчая гасцёўня “Літаратурныя сустрэчы ў БДПУ” – з’яднала людзей розных узростаў (ад 3-х да 75-і гадоў) і прафесій: прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, акцёры, пісьменнікі, выкладчыкі, настаўнікі, бібліятэкары, студэнты з розных факультэтаў, школьнікі і гімназісты, акцёры тэатра “Жывое слова”, удзельнікі папярэдняй акцыі “Сусветны дзень чытання ўслых у БДПУ”. Адкрыў свята дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак. Паэтычную эстафету падхапіў дэкан факультэта фізічнага выхавання Аляксандр Мікалаевіч Каспяровіч.
З вершамі выступілі выхаванцы Рэспубліканскага таварыства дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам г. Мінска Павел Бурло і Аляксандр Лапухін, выхаванец “Дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця” Іван Вяржбіцкі.
Самымі юнымі ўдзельнікамі сталі Мілана Дварэцкая і Дзіма Чарняўскі з ДУА “Яслі-сад № 35 г. Мінска”. Іх гледачы сустракалі асабліва цёпла, а арганізатары ўручылі памятныя падарункі.
Вельмі прадстаўнічым аказаўся “паэтычны дэсант”, які запрасіў да нас аўтар гімна БДПУ Мікола Віктаравіч Шабовіч. У БДПУ выступіў лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў і Рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты купідон”, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Нёман”, паэт Уладзімір Мінавіч Мазго. Павітаў прысутных ганаровы грамадзянін г. Полацка і г. Наваполацка, дырэктар радыёстанцыі “Беларусь”, паэт Навум Якаўлевіч Гальпяровіч. Вершы прачыталі маладыя паэты Максім Кішчанка і Ганна Мартынчык. Парадавала сваёй творчасцю рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Ірына Сяргееўна Мяцеліца. Па прадстаўнічасці стваральнікам паэтычнага слова не саступалі яго захавальнікі – бібліятэкары БДПУ і Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь на чале з дырэктарам Надзеяй Паўлаўнай Сяткоўскай.
Працягнулі літаратурны марафон прадстаўнікі філалагічнага факультэта прафесар Таццяна Яўгенаўна Камароўская, дацэнты Ніна Мікалаеўна Нямковіч, Наталля Анатольеўна Развадоўская, выкладчыкі Рыма Ёнаўна Радыгіна, Ксенія Ігараўна Лешчанка і Чжан Лінь Цы.
Яскрава прадставілі сябе супрацоўнікі гістарычнага факультэта: намеснік дэкана Мікалай Леанідавіч Есялёніс і Уладзіслаў Мікалаевіч Кадзіра, дацэнты Аляксандр Фёдаравіч Рацько, Анатоль Фёдаравіч Вялікі і інш.
Выразна і артыстычна прагучалі творы рускіх класікаў у выкананні студэнтак Паўночна-Заходняга педагагічнага ўніверсітэта Кітая, туркменскага студэнта Фахрытдзіна Насырава. Будучыя настаўнікі літаратуры, студэнты філалагічнага факультэта Антон Васюкевіч, Юлія Рогава, Андрэй Лангін, Аляксандр Снітко, Ганна Сімончык, Дар’я Пекар, акцёры народнага тэатра “Жывое слова” Алена Фендзіч і Лізавета Тумар і многія іншыя прачыталі творы класікаў і сучаснікаў, уласныя вершы.
Прысутныя пачулі вершы ў выкананні шматлікіх юных гасцей БДПУ – навучэнцаў ДУА “Гімназія № 14 г. Мінска”, ДУА “Гімназія № 20 г. Мінска”, ДУА “Гімназія № 3 г. Мінска”, ДУА “Сярэдняя школа № 126 г. Мінска”, ДУА “Сярэдняя школа № 64 г. Мінска” і інш.
На працягу амаль пяці гадзін літаратурным марафонам умела і нястомна кіравалі выдатныя вядучыя – рэжысёр народнага тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна і студэнт 1-га курса філалагічнага факультэта Павел Лапацінскі.
Дзякуючы анлайн-трансляцыі да акцыі “Чытаем услых” змаглі далучыцца ўсе аматары слова ў БДПУ і не толькі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя