Творчая гасцёўня збірае сяброў
На філалагічным факультэце БДПУ 14 верасня 2022 года ў межах Тыдня роднай мовы адбылася творчая гасцёўня, у якой прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Анатольеўна Стэльмах, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Міхайлавіч Крыванос і паэтэсы Таццяна Рыгораўна Каленік і Марына Аляксееўна Лайкова.
Плённай і актыўнай працы ўдзельнікам мерапрыемства пажадала намеснік дэкана Алёна Ігараўна Жышкевіч, якая адкрыла сустрэчу.
Леанід Міхайлавіч пазнаёміў прысутных з дзейнасцю аддзялення, звыдадзенымі ў Год гістарычнай памяці кніжнымі навінкамі. Найбольшую цікавасць у слухачоў выклікала кніга “Няўжо забыцца можна пра вайну”.
Таццяна Рыгораўна падзялілася сваімі ўспамінамі пра Максіма Танка, які натхніў яе на паэтычную творчасць, расказала аб дзейнасці творчай пляцоўкі “Сябрына” і стварэнні аднайменнага альманаха.
Чытанне вершаў Аленай Анатольеўнай выклікала шчырае захапленне ў студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама стала штуршком для адкрытага дыялогу пра мары, вытокі творчасці і шлях да прызнання.
Завяршыла творчую гасцёўню Марына Аляксееўна, якая выканала песні на вершы Максіма Танка, Міколы Шабовічаі іншых аўтараў.
Вынікам сустрэчы сталі дамовы аб далейшым супрацоўніцтве з Саюзам пісьменнікаў Беларусі і ўдзеле ў яго працы таленавітых студэнтаў філалагічнага факультэта.

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя