Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Сустрэча з новай кнігай

2016-04-21

2

20 красавіка 2016 года студэнтам 21-ай группы філалагічнага факультэта пашанцавала прысутнічаць на прэзентацыі першай кнігі пісьменніка, літаратуразнаўцы, пераможцы літаратурнага конкурсу “Першая глава” Андрэя Лазара "Таварыства кнігалюбаў". Сустрэча адбылася ў чытальнай зале бібліятэкі імя Францішка Багушэвіча. Акрамя студэнтаў на прэзентацыі прысутнічалі супрацоўнікі мінскіх бібліятэк, аматары беларускага мастацкага слова.

Студэнты былі заінтрыгаваны сюжэтам кнігі: падзеі рамана-рэбуса разгортваюцца ў недалёкай будучыні. Малады беларускі навуковец робіцца ўдзельнікам сапраўднай афёры, арганізаванай патаемным таварыствам кнігалюбаў – суполкай, што імкнецца авалодаць розумамі мас…  У рамане шмат загадак. А яшчэ на яго старонках можна пазнаёміцца з гісторыяй літаратуры і акунуцца ў гісторыю кахання.

Выклікала цікавасць і афармленне кнігі. Яна прэзентавана ў папцы, аформленай  “пад старыну”, у дадатку – “ліст ад аўтара”,білет сябра таварыства”, кішэнны каляндар і «чэк на прад’яўляльніка». Усе гэтыя рэчы, па словах аўтара, з’яўляюцца часткай адмысловай акцыі, удзельнік якой можа атрымаць шэраг бонусаў. Напрыклад, “білет сябра таварыства” — ключ да рэгістрацыі на сайце праекта, “чэк на прад’яўляльніка” – магчымасць атрымаць пэўную суму грошай падчас прэзентацый.

Мерапрыемства прайшло ў добразычлівым і крэатыўным фармаце: у форме ток-шоў, у якім удзельнічалі аўтар і супрацоўнікі выдавецтва “Рэгістр”, дзе пабачыла свет кніга А. Лазара. Потым прысутным у зале было прапанавана задаць пытанні аўтару. Лепшым было пытанне нашай студэнткі Веранікі Бусел, за што яна атрымала ўзнагароду: рэкламны плакат з аўтографам пісьменніка.

Сустрэча была пазнавальнай, студэнты атрымалі неверагодную колькасць станоўчых эмоцый і спадзяюцца на новую сустрэчу з героямі твора Андрэя Лазара, але ўжо ў іншай атмасферы: за кубкам кавы і з кнігай у сваіх далонях.