Сустрэча з новай кнігай
2
20 красавіка 2016 года студэнтам 21-ай группы філалагічнага факультэта пашанцавала прысутнічаць на прэзентацыі першай кнігі пісьменніка, літаратуразнаўцы, пераможцы літаратурнага конкурсу “Першая глава” Андрэя Лазара "Таварыства кнігалюбаў". Сустрэча адбылася ў чытальнай зале бібліятэкі імя Францішка Багушэвіча. Акрамя студэнтаў на прэзентацыі прысутнічалі супрацоўнікі мінскіх бібліятэк, аматары беларускага мастацкага слова.
Студэнты былі заінтрыгаваны сюжэтам кнігі: падзеі рамана-рэбуса разгортваюцца ў недалёкай будучыні. Малады беларускі навуковец робіцца ўдзельнікам сапраўднай афёры, арганізаванай патаемным таварыствам кнігалюбаў – суполкай, што імкнецца авалодаць розумамі мас… У рамане шмат загадак. А яшчэ на яго старонках можна пазнаёміцца з гісторыяй літаратуры і акунуцца ў гісторыю кахання.
Выклікала цікавасць і афармленне кнігі. Яна прэзентавана ў папцы, аформленай “пад старыну”, у дадатку – “ліст ад аўтара”, “білет сябра таварыства”, кішэнны каляндар і «чэк на прад’яўляльніка». Усе гэтыя рэчы, па словах аўтара, з’яўляюцца часткай адмысловай акцыі, удзельнік якой можа атрымаць шэраг бонусаў. Напрыклад, “білет сябра таварыства” — ключ да рэгістрацыі на сайце праекта, “чэк на прад’яўляльніка” – магчымасць атрымаць пэўную суму грошай падчас прэзентацый.
Мерапрыемства прайшло ў добразычлівым і крэатыўным фармаце: у форме ток-шоў, у якім удзельнічалі аўтар і супрацоўнікі выдавецтва “Рэгістр”, дзе пабачыла свет кніга А. Лазара. Потым прысутным у зале было прапанавана задаць пытанні аўтару. Лепшым было пытанне нашай студэнткі Веранікі Бусел, за што яна атрымала ўзнагароду: рэкламны плакат з аўтографам пісьменніка.
Сустрэча была пазнавальнай, студэнты атрымалі неверагодную колькасць станоўчых эмоцый і спадзяюцца на новую сустрэчу з героямі твора Андрэя Лазара, але ўжо ў іншай атмасферы: за кубкам кавы і з кнігай у сваіх далонях.




Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя