Сустрэча ў гімназіі ў Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, адбылася сустрэча вучняў 5–11 класаў гімназіі № 22 г. Мінска з вучонымі-дыялектолагамі. Тэма сустрэчы “Беларускія гаворкі”.
Падчас сустрэчы дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі філалагічнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка Юрый Чарнякевіч разам з супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юліяй Хвіланчук і Ірынай Галавіной расказалі школьнікам пра асаблівасці беларускіх народных гаворак, засяродзілі ўвагу на знакавых даследаваннях беларускіх гаворак, прадэманстравалі прысутным дыялектныя слоўнікі і атласы, расказалі пра багацце, вобразнасць і мілагучнасць розных дыялектных слоў.
Напрыканцы сустрэчы быў прадэманстраваны фільм “Беларускія гаворкі”.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя