Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Студэнты і выкладчыкі факультэта абмеркавалі вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі

2017-02-22

22 лютага 2017 года ў пасяджэнні Савета філалагічнага факультэта прынялі ўдзел старасты акадэмічных груп і прадстаўнікі студэнцкага актыву, а таксама выкладчыкі, якія прымалі экзамены падчас зімовай экзаменацыйнай сесіі.

З інфармацыяй “Аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі” выступіла намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.П. Жыганава. Па прапанове дэкана В.Д. Старычонка ўсе жадаючыя змаглі выказацца па гэтым пытанні.

Уражаннямі ад першай сесіі падзяліліся Ганна Сімончык, Ягор Завадскі, Павел Лапацінскі, Мая Эргашова. Другакурсніцы Юлія Рогава і Уладзіслава Герасімовіч выказалі сваё бачанне праблемы недастатковай падрыхтаванасці асобных студэнтаў. Ужо амаль што калегі выкладчыкаў, студэнты выпускнога курса Марыя Рак, Паліна Ціханская, Шасалтан Гайыпава, прапанавалі шляхі павышэння паспяховасці ў акадэмічных групах. У цэлым студэнты сышліся на думцы, што адзнакі выстаўляюцца аб’ектыўна і нават не вельмі высокія балы не адбіваюць жадання вучыцца, а становяцца моцным стымулам для запаўнення прабелаў, набыцця ведаў.

Загадчыкі кафедр Д.В. Дзятко, І.М. Гоўзіч, В.П. Скок, дацэнты Н.А. Радзіваноўская, А.В. Чуханава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце С.А. Сычова акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці зваротнай сувязі ў сістэме “выкладчык – студэнт” на працягу семестра, падзяліліся ўласным вопытам эфектыўнага кантолю за ўзроўнем ведаў, расказалі пра найбольш дзейсныя метады павышэння матывацыі студэнтаў і інш.

Атрымалася зацікаўленая і карысная для двух бакоў дыскусія, вынікам якой будзе паспяховая летняя сесія.