Са святам Восьмага сакавіка
У гэты дзень нас, мужчын, перапаўняюць асаблівыя пачуцці, і з вуснаў мімаволі злятаюць шчырыя словы падзякі нашым дарагім матулям – за падоранае жыццё, мілым жонкам, захавальніцам хатняга ачага, – за цеплыню і ўтульнасць у доме і каханне ў сэрцы, абаяльным калегам – за прыгажосць, якая ні ў чым не саступае прафесіяналізму.
Вы напаўняеце нашае жыццё сэнсам, а нашыя сэрцы – любоўю, кожны дзень саграяце нас сваёй дабрынёй, спагадлівасцю і прыгажосцю, заўсёды натхняеце на скарэнне новых вышынь, ствараеце непаўторную атмасферу, у якой так прыемна жыць і працаваць.
Няхай мужчынская ўвага, падтрымка і клопат нязменна спадарожнічаюць вам па жыцці! Няхай на вашых тварах заўсёды ззяюць усмешкі, а сэрцы поўняць светлыя пачуцці шчасця, радасці і дабрыні! Здароўя вам, дабрабыту, супакою і згоды, веры ў свае сілы і здзяйснення ўсіх мараў!

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя