Рыхтуецца электронны зборнік студэнцкіх навуковых работ “Літаратуразнаўчы дэбют”
Удзельнікаў СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” і ўсіх, хто цікавіцца беларускім слоўным мастацтвам, запрашаем прыняць удзел у падрыхтоўцы электроннага зборніка студэнцкіх навуковых работ “Літаратуразнаўчы дэбют”.
Праблемнае поле зборніка:
- Літаратурныя помнікі старажытнага прыгожага пісьменства: сучаснае прачытанне;
- Новая беларуская літаратура: ад Чачота да Багушэвіча;
- Творчасць пісьменнікаў-нашаніўцаў як унікальная мастацкая з'ява;
- Мастацкія набыткі беларускай літаратуры ў ХХ стагоддзі;
- Літаратура ХХІ стагоддзя: традыцыі і наватарства.
Патрабаванні да матэрыялаў:
Аб’ём артыкула – да 4-х старонак, набраных у рэдактары Word for Windows, захаваных у фармаце RTF праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman 14, палі – 2,5 см. Першы радок справа – імя і прозвішча аўтара, група. Наступны радок – назва матэрыялу. Праз радок друкуецца тэкст з абзацным адступленнем 1,25 см.
Матэрыялы просім дасылаць да 24 снежня 2016 года на электронны адрас
natallia.zayats@gmail.com
Па ўсіх пытаннях звяртацца да Наталлі Віктараўны Заяц (аўд. 417).
Кантактныя тэлефоны:
+375-29-875-80-42; +375-29-545-88-10
Электронны зборнік будзе размешчаны ў рэпазіторыі БДПУ. Артыкулы з'яўляюцца навуковымі публікацыямі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя