Рэспубліканская студэнцкая навукова-даследчая канферэнцыя “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні”
З 26 па 28 красавіка ва ўніверсітэце праводзілася Рэспубліканская студэнцкая навукова-даследчая канферэнцыя “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні”
На філалагічным факультэце 26 красавіка працавала секцыя “Сучасныя праблемы філалагічнай навукі”.
Адкрыла пасяджэнне секцыі намеснік дэкана па навуковай рабоце Н.В. Заяц. З прывітальным словам да студэнтаў і навучэнцаў звярнулася ўладальніца прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры І.М. Гоўзіч. Плённай працы пажадала ўсім прысутным малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі І.С. Мяцеліца.
На пленарным пасяджэнні прагучалі змястоўныя даклады аспіранта кафедры рускай і замежнай літаратуры Ю.С. Пятачкова і студэнта 5 курса філалагічнага факультэта В.І. Жука.
У праграме секцый былі заяўлены 49 дакладаў па розных напрамках філалогіі. Абнародаваць вынікі навуковых даследаванняў студэнты змаглі ў 5-і падсекцыях, якімі кіравалі дацэнты А.І. Гараніна, Ю.А. Гурская, А.У. Гранкіна, Н.В. Заяц, Н.П. Лобань, выкладчыкі Л.В. Вікторка і М.М. Міхалевіч.
У добразычлівай атмасферы супрацоўніцтва агучыць вынікі ўласных даследаванняў змаглі не толькі студэнты БДПУ, але і госці з Інстытута журналістыкі БДУ, філалагічнага факультэта БДУ, ВДУ імя П. Машэрава і інш. Першымі дасягненнямі падзяліліся таксама самыя юныя навукоўцы: Антановіч Яраслаў (СШ № 4 г. Лунінца), Астражынскі Ян (гімназія № 15 г. Мінска), Галожына Марыя (ліцэй № 1), Ігнаткова Эрыка (гімназія № 3), Кліменак Надзея і Кабак Валерыя (гімназія № 2 г. Вілейкі), Сазонаў Мікіта і Явід Анастасія (СШ № 200), Смірноў Дзяніс (гімназія № 14). Усе яны былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі ад прарэктара БДПУ па навуковай рабоце Г.В. Торхавай.
Ганаровыя граматы атрымалі ўсе ўдзельнікі канферэнцыі. Па словах кіраўнікоў падсекцый, усе прадстаўленыя даклады заслугоўвалі высокай ацэнкі, у чым бачыцца заслуга як саміх выступоўцаў, так і іх навуковых кіраўнікоў.
А ўладальнікамі дыпломаў за лепшыя даклады сталі наступныя студэнты філалагічнага факультэта:
- Ашырава Хурма, 4 курс (н.к. – к.ф.н. Г.А. Камлевіч);
- Вінаварава Аляксандра, 1 курс (н.к. – к.ф.н. Н.В. Заяц);
- Жук Васіль, 5 курс (н.к. – к.гіст.н. В.П. Скок);
- Занько Крысціна, 2 курс (н.к. – к.ф.н. Ю.А. Гурская);
- Зюль Таццяна, 1 курс (н.к. – к.ф.н. Н.П. Лобань);
- Кулькіна Ганна, 2 курс (н.к. – к.ф.н. А.У. Гранкіна);
- Плешчанка Маргарыта, 5 курс (н.к. – выкл. Г.У. Сарокіна);
- Снітко Аляксандр, 3 курс (н.к. – к.гіст.н. В.П. Скок);
- Фендзіч Алена, 1 курс (н.к. – к.ф.н. Н.П. Лобань);
- Філіпенка Валерыя, 3 курс (н.к. – к.пед.н. А.І. Гараніна);
- Шаплыка Марыя, 1 курс (н.к. – к.ф.н. Н.В. Заяц);
- Шыбкова Крысціна, 2 курс (н.к. – к.ф.н. А.В.Чуханава).
Дыпламанты былі запрошаны на выніковае пасяджэнне канферэнцыі, якое адбылося 28 красавіка. Акрамя таго, студэнткі філфака Алена Фендзіч, Маргарыта Плешчанка і Ашырава Хурма атрымалі ганаровыя граматы ад рэктарата.


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя