Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГ МІКОЛЫ ШАБОВІЧА

2021-02-25

19 лютага студэнты філалагічнага факультэта наведалі XXVIII Міжнародную кніжную выставу-кірмаш, у рамках якой адбылася прэзентацыя новых кніг дацэнта кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ імя Максіма Танка Міколы Віктаравіча Шабовіча "Пока светает небо тишиною" (пераклад на рускую мову Глеба Пудава) і "Я і Ты" (150 вершаў пра каханне). На пачатку мерапрыемства М.В.Шабовіч расказаў пра гісторыю стварэння сваіх новых кніг, прачытаў некалькі лірычных вершаў.

Мне, як студэнтцы групы, куратарам якой з’яўляецца Мікола Віктаравіч, было вельмі цікава даведацца больш пра яго творчасць. І, шчыра кажучы, я была прыемна здзіўлена, калі бліжэй пазнаёмілася з выкладчыкам. Аказалася, што Мікола Віктаравіч не толькі піша цудоўные вершы, але ён яшчэ прыгожа выконвае песні і нават выдатна танчыць.

А зараз падрабязней пра прэзентацыю кніг. Як кажуць, чым далей – тым цікавей. Напачатку дуэт у складзе Аляксандра Шукшына і Святланы Кіслай выканаў шчымлівую песню на словы Міколы Шабовіча і музыку Аляксандра Страцэўскага “По первому снегу”. Дарэчы, дуэтнае выкананне песні сталася прэм’ерным. І, мяркуючы па шматлікіх апладысментах, прэм’ера ўдалася. Потым пераклады вершаў Міколы Шабовіча прагучалі ў выкананні артыстак Алены Шабад, Святланы Яфрэмавай, Вольгі Багушыньскай і Таццяны  Каленік. Нягледзячы на тое, што для мяне было не вельмі звыкла чуць рускамоўныя варыянты вершаў, і ўсё ж мне сапраўды спадабалася іх пранікнёная дэкламацыя. Дзякуй прыгажуням-артысткам за адкрыццё з новага боку творчасці Міколы Шабовіча! Але ўсе прыгажосці і цікаўнасці на гэтым не скончыліся. Для мяне, чалавека, які  ўпершыню наведаў падобнае мерапрыемства, было адкрыццём тое, што тут не толькі чытаюць вершы, але яшчэ і спяваюць. Спявак і кампазітар Віктар Мяцельскі пад фанаграму і пад гітару выканаў шэраг песень на словы М.Шабовіча. Працягнуў музычную частку кампазітар і спявак Алег Малашчыцкі, які праспяваў 3 песні на вершы Міколы Шабовіча: "Летуценка", "Ненаглядка" і "Пацалункі". Пра тое, што гэта было незабыўна, і казаць не варта. Далей зноў гучалі вершы М.Шабовіча ў аўтарскім выкананні і ў выкананні артыстак Ганны Красоўскай і Таццяны Плашчынскай, што таксама вельмі спадабалася слухачам.

Час, які я правяла на прэзентацыі, быў цудоўным часам. Але ўсё добрае калі-небудзь заканчваецца. Я вельмі рада таму, што мне выпала магчымасць наведаць гэтае мерапрыемства. Знаходзілася пад уражаннем я вельмі доўгі час, а зараз спадзяюся, што магчымасць акунуцца ў творчасць Міколы Віктаравіча Шабовіча была не апошняй. З вялікай ахвотай і радасцю буду наведваць і іншыя мерапрыемствы падобнага кшталту.

Вялікі дзякуй, паважаны Мікола Віктаравіч, за магчымасць цікава правесці час і пазнаёміцца з Вашай творчасцю.

                             Таццяна Калодзіч, студэнтка групы 310220