Праект філалагічнага факультэта UniverCity перамог у конкурсе стартапаў БДПУ
25 красавіка праект філалагічнага факультэта UniverCity перамог у конкурсе стартапаў БДПУ (намінацыя “Лепшы стартап сацыяльнай значнасці”).
Да ўдзелу ў конкурсе быў дапушчаны 21 праект рознай скіраванасці: сацыяльная, адукацыйная, інклюзіўная і інш.
Праект UniverCity прадстаўлялі студэнткі 1-га курса Юлія Рогава, Наталля Камлевіч і Марыя Іванова. У зале іх падтрымлівалі астатнія ўдзельнікі каманды: першакурсніцы Аляксандра Вінаварава і Вольга Емельянава і намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц.
Сярод двух дзясяткаў праектаў журы, у якое ўваходзілі прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава, начальнік навукова-даследчага сектара Павел Аркадзьевіч Мацюш, крэатыўны дырэктар платформы Тalaka.by Іван Вядзенін і іншыя, прызналі наш праект у ліку найбольш вартых узнагароды і ажыццяўлення.
Больш падрабязна аб праекце можна даведацца на сайце Тalaka.by:
http://www.talaka.by/projects/1207


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя