Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Подведены итоги конкурса эссе

2016-12-08

Напярэдадні 125-га дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча на філалагічным факультэце аб'яўлены пераможцы конкурсу эсэ “Маладыя гады, маладыя жаданні…”.

Конкурс праводзіўся студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”, якая працуе пры кафедры беларускай літаратуры і культуры. Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны студэнты факультэта і школьнікі, зацікаўленыя беларускім мастацкім словам.

 8 снежня ў Цэнтры беларускай  літаратуры імя Максіма Танка сабраліся 14 фіналістаў, каб ва ўрачыстай атмасферы адзначыць свята і падвесці вынікі творчага спаборніцтва.

Паэзія М.Багдановіча натхніла студэнтак другога курса Аляксандру Вінавараву, Ганну Драбеню, Марыю Шаплыка і першакурсніц Вераніку Гарбуз, Віялету Гардзейчык, Юлію Казак, Настассю Кірылаву, Лілію Лыбка, Дар'ю Пацяркоўскую, Настассю Свірбут, Вікторыю Слівіну на напісанне шчырых, пранікнёных і ўзвышаных радкоў, якія заслужылі прызнанне журы.

Асаблівай увагі заслугоўвае той факт, што ў фінал выйшлі і работы школьнікаў. Годна прадставілі сябе і свае навучальныя ўстановы вучань дзявятага класа ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Мазыра” Юрый Браткоўскі (настаўнік – Я.В.Есіс), васьмікласніца Марыя Бужынская і дзявяцікласніца Ганна Паўлічэнка з ДУА “Сярэдняя школа №77 г. Мінска” (настаўніца – Л.Г.Клімовіч).

У якасці суддзяў выступілі навуковы кіраўнік СНДЛ, наменік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц, старшыня СНДЛ студэнтка 4-га курса Марыя Сяргееўна Рак, вядучы лабарант кафедры беларускай літаратуры і культуры Валянціна Іванаўна Свецянкова, а таксама даўні сябар факультэта рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Ірына Сяргееўна Мяцеліца.

Члены журы падзяліліся ўражаннямі ад чытання эсэ і аб’явілі пераможцаў:

І месца – Аляксандра Вінаварава (21-я група);

ІІ месца – Ганна Драбеня (21-я група);

ІІІ месца – Лілія Лыбка (11-я група).

Змешчаныя на сайце філалагічнага факультэта, іх работы будуць чарговым прызнаннем у любові вечна маладому класіку беларускай літаратуры.

Пераможцаў і фіналістаў павіншаваў дэкан факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак і ўручыў усім памятныя сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу.