Першакурснікі прадставяць філалагічны факультэт на конкурсе відэафільмаў “Мой універ”
Цэнтр развіцця інфармацыйных тэхналогій БДПУ праводзіць конкурс студэнцкіх відэафільмаў “Мой універ”, для ўдзелу ў якім прадстаўлены работы студэнтаў 12-й і 13-й групы.
Фільмы “Адзін дзень з жыцця студэнтаў” (12-я група, стараста Павел Лапацінскі) і “Маленькае жыццё маленькай жаночай групы” (13-я група, стараста Настасся Кунашка), прадэманстраваныя на аглядзе мастацкай самадзейнасці першага курса, спадабаліся і гледачам, і журы. Цяпер яны змогуць прэтэндаваць на прызнанне больш шырокай аўдыторыі.
Відэатворы будуць размешчаны на сайце БДПУ, дзе ў перыяд з 23 снежня па 30 снежня 2016 года кожны зможа прагаласаваць за іх і падтрымаць нашы крэатыўныя каманды.
Жадаем перамогі філфакаўцам!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя