Памятаем, смуткуем...
2 жніўня 2016 г. не стала Галіны Яўгенаўны Адамовіч, доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай літаратуры і культуры.
Галіна Яўгенаўна нарадзілася ў в. Вяззе Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. у сям‘і служачых. У 1977 г. закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”, у 1980 г. – аспірантуру пры БДУ. З 1974 па 1982 гг. пазаштатны гід-перакладчык Усесаюзнага акцыянернага таварыства “Інтурыст” (г. Мінск) і “Інтурбюро” (г. Кіеў). У 1983 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Малыя жанры ў сучаснай балгарскай прозе і мастацкі вопыт І.Радзічкава” у Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі АН СССР (г. Масква). З 1980 па 1986 гг. – рэдактар у рэдакцыі мовы, літаратуры і фальклору выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. З 7.1.1986 – старшы выкладчык кафедры рускай і зарубежнай літаратуры МДПІ імя М.Горкага, з 1990 г. – дацэнт кафедры беларускай літаратуры. З 2004 па 2010 гг. – загадчык кафедры беларускай літаратуры БДПУ. З 2013 г. – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры БДПУ.
Член навукова-метадычнага савета па філалагічных навуках Міністэрства адукацыі РБ, член савета культурна-асветніцкай арганізацыі "Беларусь - Ірландыя", навуковы кансультант часопіса "Роднае слова", член рэдакцыйнага савета энцыклапедыі "Культура Беларусі", член савета па абароне дысертацый пры Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН РБ, аўтар больш 170 навуковых прац, манаграфій, дапаможнікаў для настаўнікаў і студэнтаў.
Выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта смуткуюць аб страце і выказваюць шчырыя спачуванні родным. Памяць пра Галіну Яўгенаўну застанецца ў нашых сэрцах.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя