Паэзія і вясна
У кнігу ўвайшлі лірычныя вершы і паэма “Баку”, а таксама пераклады з азербайджанскай, армянскай, казахскай, рускай, славацкай, украінскай і іншых моў.
Першае публічнае прадстаўленне даўгачаканага зборніка прайшло ў БДПУ невыпадкова: Таццяна скончыла наш факультэт па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Англійская мова” і таму заўсёды шчыра адгукаецца на запрашэнне наведаць альма матэр. Дарэчы, менавіта атрыманая спецыяльнасць некалі прывяла яе на радыё “Беларусь” рабіць праграмы пра Беларусь па-англійску, якія карысталіся вялікай папулярнасцю ў замежных слухачоў. Працяглы час Таццяна папулярызавала беларускую літаратуру і культуру і на айчыннай прасторы: спачатку на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”, пазней – на чале газеты “Літаратура і мастацтва”. Сёння выхаванка БДПУ – яшчэ і сувядучая праграмы “Дыяблог. Пра літаратуру” на тэлеканале “Беларусь-3”…
Аднак такая насычаная праца не стала перашкодай для ўласнай творчасці. У гэтым змаглі пераканацца студэнты і выкладчыкі, якія пачулі вершы з новай кнігі. Творы ў аўтарскім выкананні валодаюць адмысловай энергетыкай. Тым больш, калі гэта творы Таццяны Сівец. Вельмі розныя – інтэлектуальныя і іранічныя, спакойныя і надрыўныя, – усе яны сведчаць пра паэтычны дар, неардынарнасць мыслення, творчую свабоду іх стваральніцы.
Шчырасць і адкрытасць госці разняволілі прысутных у зале, якія не толькі слухалі выдатныя вершы, але і актыўна задавалі пытанні. Такой актыўнасці спрыяла і абяцанне паэтэсы падарыць зборнік з аўтографам аўтару самага цікавага пытання. Сярод студэнтаў разгарнулася своеабсалівае спаборніцтва, пераможцамі якога былі прызнаны адразу двое аматараў паэзіі: Вераніка Таразевіч (12-я група) і Аляксандр Снітко (31-я група).
Напрыканцы сусрэчы адбылася аўтограф-сесія. Ніхто з жадаючых не застаўся без вясновага набытку – новай кнігі таленавітай паэтэсы Таццяны Сівец.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя