Паэзія вясны
10 сакавіка 2026 года студэнты 4-га курса філалагічнага факультэта сабраліся ў літаратурнай гасцёўні “Таемнасць прыгожага слова”. Мерапрыемства, што ўжо стала традыцыяй, у гэты раз адбылося на пляцоўцы бібліятэкі БДПУ.
Літаратурная гасцёўня была прымеркавана да Года беларускай жанчыны і прайшла пад знакам “Паэзія вясны”. На вясновую сустрэчу з філфакаўцамі завітала навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХI стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Ірына Сяргееўна Мяцеліца.
Адкрыў гасцёўню дэкан факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак. Мадэратарамі былі загадчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры Ірына Мікалаеўна Мішчанчук і дацэнт Наталля Віктараўна Заяц. Разважаннямі пра ролю паэзіі ў жыцці моладзі з прысутнымі падзялілася магістрант Дар’я Андрэеўна Талочка.
Галоўнай жа была размова з Ірынай Сяргееўнай. Прафесійная даследчыца паэзіі, яна абазначыла галоўныя тэндэнцыі і напрамкі сучаснай вершатворчасці, пазнаёміла з дзейнасцю Інстытута літаратуразнаўства, паведаміла пра навуковыя мерапрыемствы свайго аддзела… Разважаючы на тэму “Паэзія вясны”, госця ўзгадала сваю працу рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, а таксама прачытала ўласныя, глыбокія і кранальныя, вершы. Цікава, што яны былі напісаны ў час, калі Ірына Сяргееўна вучылася на нашым факультэце і была ў тым жа ўзросце, што і яе сённяшнія слухачы.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя