Паэтычныя радкі, абпаленыя вайной
6 мая 2026 года на філалагічным факультэце адбылася традыцыйная літаратурная гасцёўня “Таемнасць прыгожага слова”. У гэты раз яна была прымеркавана да Дня Перамогі.
Мерапрыемства для студэнтаў групы 310323 мела назву “Паэтычныя радкі, абпаленыя вайной”. Будучыя настаўнікі ўзгадалі непасрэдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, творчасць якіх вывучаецца ў школьным курсе “Руская літаратура”. У гасцёўні прагучалі вершы Канстанціна Сіманава, Булата Акуджавы, Юліі Друнінай, Аляксандра Твардоўскага, напісаныя ў 1941–1945-м гадах.
Дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Наталля Віктараўна Заяц расказала пра франтавыя шляхі беларускіх паэтаў Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Пімена Пачанкі, Петруся Броўкі, Аляксея Пысіна.
Прысутныя адзначылі важнасць таго, што ваенныя творы паэтаў-класікаў, дзе праўдзіва і па-мастацку дасканала ўзноўлены трагічны перыяд нашай гісторыі, вывучаюцца ў школе, знаходзяць водгук у сэрцах сучаснікаў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя