Новы тэрміналагічны слоўнік
Выйшаў з друку слоўнік “Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія”. Яго аўтарам з’яўляецца загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Дзмітрый Васільевіч Дзятко, а навуковым рэдактарам – дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак.
Слоўнік уключае тэрміны, якія выкарыстоўваюцца для апісання беларускай лінгвістычнай тэрмінаграфіі.
У слоўнікавых артыкулах раскрываецца значэнне тэрмінаў, падаюцца неабходныя каментарыі і ілюстрацыі, адлюстроўваецца ўзаемасувязь тэрмінаў, прыводзяцца альтэрнатыўныя найменні.
Выданне адрасуецца даследчыкам у галіне тэрмінаграфіі, лексікаграфіі, тэрміназнаўства, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў.
Пазнаёміцца з фрагментам слоўніка можна па спасылцы.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя