Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Навіны кніжнага свету

2017-10-21

У выдавецтве “Вышэйшая школа” апублікаваны вучэбны дапаможнік “Сучасная беларуская літаратурная мова” (588 с.), які падрыхтаваны калектывам выкладчыкаў кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (Д.В.Дзятко, Н.П.Лобань, С.С.Мароз, П.А.Міхайлаў, Н.М.Нямковіч, Н.А.Радзіваноўская, М.С.Ржавуцкая, Т.Я.Старасценка, В.В.Урбан, Н.У.Чайка) і дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для навучання студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях.

Аўтары паставілі перад сабой задачу максімальна поўна апісаць актуальны стан і асаблівасці функцыянавання беларускай мовы. Канцэпцыя і структура кнігі апрабаваны на працягу многіх гадоў у практыцы выкладання беларускай мовы на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Аўтарамі ўлічаны таксама вопыт стварэння папярэдніх пакаленняў падручнікаў па беларускай мове, напісаных выкладчыкамі кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ, а таксама вучэбных дапаможнікаў, падрыхтаваных калектывамі вучоных іншых універсітэтаў Беларусі.

Усе ўключаныя ў дапаможнік тэмы максімальна структураваныя. З улікам сучаснага ўзроўню лінгвістычных ведаў істотна абноўлены і пашыраны змест усіх раздзелаў навукі пра беларускую мову. Упершыню ў якасці асобных раздзелаў дапаможніка вылучаны тэмы, прысвечаныя вывучэнню анаматалогіі, парэміялогіі, афарыстыкі.

Важнае месца ў дапаможніку адводзіцца аналізу моўных адзінак, які не толькі дапамагае іх усвядомленай інтэрпрэтацыі, але і знаёміць з методыкай першаснай навукова-даследчай работы.

У кнізе шырока выкарыстоўваюцца схемы і табліцы, якія дазваляюць у кампактнай візуалізаванай форме праілюстраваць усю разнастайнасць адносін паміж моўнымі  адзінкамі, формамі і катэгорыямі.

Тэарэтычныя высновы пацвярджаюцца дастатковай колькасцю моўных фактаў, узятых пераважна з твораў мастацкай літаратуры. Ілюстрацыйны матэрыял у дапаможніку прадстаўлены найбольш выразнымі прыкладамі, дастатковымі для пацвярджэння выказаных тэарэтычных палажэнняў. Крыніцай ілюстрацый паслужылі тэксты пераважна мастацкай літаратуры (Якуба Коласа, Янкі Купалы, М. Багдановіча, Кузьмы Чорнага, У. Караткевіча, В. Быкава, Я. Брыля, В. Адамчыка, Д. Бічэль-Загнетавай, Г. Далідовіча і інш.).

Паўната і рознабаковасць падачы вучэбнага матэрыялу ў дапаможніку зробіць яго карысным не толькі для студэнтаў, але і для магістрантаў, аспірантаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.