Нашы пераможцы
28 красавіка 2018 года адбылося ўрачыстае закрыццё Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ–2018, на якім былі падведзены вынікі шматлікіх навуковых мерапрыемстваў і названы пераможцы конкурсаў.
У намінацыі “Асабісты ўклад у сістэмную падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі” перамогу атрымала доктар філалагічных навук, прафесар Ірына Пятроўна Кудраватых.
Лепшым дакладам на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі” стаў даклад Юліі Рогавай “Синонимы в публицистических текстах (на примере русскоязычной итальянской газеты “Наша газета”)” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Уладзіміраўна Рацько).
У конкурсе “Лепшы студэнт у намінацыі “Навукова-даследчая дзейнасць” перамогу атрымала старшыня СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні”, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, намеснік старшыні СНТ БДПУ Алена Фендзіч (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Пятроўна Лобань).
Віншуем пераможцаў і жадаем пакарэння новых навуковых вяршынь!


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя