Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

На філалагічным факультэце адзначылі 105-годдзе Максіма Танка

2017-09-19

19 верасня 2017 года на філалагічным факультэце прайшоў конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 105-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка.

Конкурс быў арганізаваны СНДЛ «Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў», што функцыянуе на кафедры беларускай літаратуры і культуры. Перад удзельнікамі паэтычнага спаборніцтва з інфармацыяй пра дзейнасць маладых літаратуразнаўцаў-танкаўцаў і пажаданнем поспехаў у конкурсе выступіла кіраўнік студэнцкай лабараторыі, намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктрараўна Заяц.

Журы ў складзе мастацкага кіраўніка народнага тэатра «Жывое слова» Алесі Канстанцінаўны Сівохінай, загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірыны Мікалаеўны Гоўзіч і старшыні СНДЛ «Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў» магістранта Марыі Сяргееўны Рак ацэньвала яркія выступленні студэнтаў 1–3 курсаў.

У выніку лепшымі выканаўцамі твораў Максіма Танка сталі:

1 месца – Марыя Шаплыка (31 група);

2 месца – Алена Фендзіч (31 група);

3 месца – Наталля Давыдава (23 група).

Усім удзельнікам конкурсу выдадзены сертыфікаты, а пераможцам – памятныя падарункі ад кафедры беларускай літаратуры і культуры і ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.

Спецыяльную ўзнагароду ад СНДЛ «Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў» атрымала Любоў Парневіч (31 група). Прызам ад народнага тэатра «Жывое слова» заахвочана Ангеліна Клімава (11 група).

Завяршылася мерапрыемства віншавальным словам дэкана філалагічнага факультэта Васіля Дзянісавіча Старычонка.