Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Міжнародныя навуковыя чытанні

2018-10-18

18 кастрычніка 2018 года на філалагічным факультэце БДПУ прайшлі Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння прафесара Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага.

У верасні 2018 г. споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння прафесара Ф.М. Янкоўскага – аднаго з заснавальнікаў беларускай фразеалогіі і пачынальніка беларускай фразеаграфіі, аўтара шматлікіх слоўнікаў, падручнікаў, мастацкіх кніг, педагога.

Фёдар Міхайлавіч увайшоў у гісторыю беларускай лінгвістыкі найперш як глыбокі і тонкі даследчык, таленавіты арганізатар навукі, мудры настаўнік і дыпламатычны кіраўнік.

З 15 верасня 1956 г. Ф.М. Янкоўскі быў прызначаны загадчыкам кафедры беларускай мовы МДПІ. Гэтую пасаду ён займаў на працягу 26 гадоў. У многім менавіта дзякуючы арганізатарскаму і навуковаму таленту Фёдара Міхайлавіча кафедра з шараговага структурнага падраздзялення ператварылася ў сапраўдны цэнтр айчыннай лінгвістычнай навукі.

За гады сваёй працы Фёдар Міхайлавіч выключна многа зрабіў для развіцця беларускай лінгвістыкі і нацыянальнай гуманітарнай адукацыі. Сведчаннем таму яго ўнікальныя наватарскія слоўнікі («Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі»; «Дыялектны слоўнік» (3 выпускі); «Крылатыя словы і афарызмы»; «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы»; «Беларуская фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне»), арыгінальныя манаграфіі і вучэбныя дапаможнікі («Пытанні культуры мовы»; «Роднае слова»; «Беларускія народныя параўнанні»; «Гістарычная граматыка беларускай мовы» і інш.), а таксама шматлікія артыкулы.

Шмат часу і сіл аддаваў Фёдар Міхайлавіч падрыхтоўцы годнай навуковай змены. Пад яго кіраўніцтвам абаранілі кандыдацкія дысертацыі Яўген Адамовіч, Мікалай Аляхновіч, Ганна Валочка, Людміла Васюковіч, Мікалайб Гуліцкі, Мікалай Даніловіч, Андрэй Каляда, Алесь Каўрус, Іван Лепешаў, Галіна Малажай, Валянціна Мароз, Віктар Несцяровіч, Марыя Новік, Ніна Нямковіч, Клара Панюціч, Леанід Падгайскі, Валянцін Рабкевіч, Станіслаў Рачэўскі, Тамаш Тамашэвіч, Тамара Трыпуціна, Васіль Шур і інш.

Прыемна, што сёння многія вучні Фёдара Міхайлавіча сталі прызнанымі вучонымі і сёння прысутнічаюць на Міжнародных навуковых чытаннях.

Удзел у канферэнцыі прынялі шматлікія госці з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Славакіі, Кітая, Японіі.

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (член-карэспандэнт Аляксандра Булыка, кандыдаты філалагічных навук Наталля Паляшчук, Ірына Ялынцава, Любоў Кунцэвіч, Аксана Ванкевіч, Вікторыя Голубева і інш.),

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (прафесары Мікалай Прыгодзіч, Віктар Іўчанкаў, дацэнты Анжаліка Садоўская, Вольга Зуева, Алена Ціхамірава, Сяргей Важнік і інш.);

Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (дацэнты Вольга Гарыцкая, Таццяна Балуш, Марына Трыгук і інш.);

Нацыянальнага інстытута адукацыі (прафесар Ганна Валочка);

Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (прафесар Валянціна Мароз);

Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (дацэнты Святлана Харанека, Святлана Фацеева);

Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна (дацэнты Марыя Новік, Ларыса Яўдошына, Валянціна Касцючык);

Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (прафесар Мікалай Даніловіч);

Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны (прафесар Вольга Ляшчынская);

Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава (дацэнты Віктар Несцяровіч, Людміла Васюковіч, Алена Дзядова);

Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна (прафесар Васіль Шур, дацэнты Алена Кавалёва, Аляксей Солахаў).

На канферэнцыю таксама завіталі госці з Башкірскага дзяржаўнага ўніверсітэта (праф. Наталля Пятаева) і Інстытута сербскай мовы Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (праф. Ружыца Лёвушкіна, Бялград, Сербія), з Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К.Д.Ушынскага (прафесар Святлана Макеева, дацэнт Алена Мартынава, з Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта (праф. Вольга Галавачова, праф. Святлана Старадубец).

Свае заяўкі на канферэнцыю даслалі вядучыя даследчыкі-філолагі Сумскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.С.Макаранкі (Сумы, Украіна), Чарнявецкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Юрыя Фядзьковіча (Чарнаўцы, Украіна), Кемераўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Кемерава, Расія), Інстытута ўкраіназнаўства імя Івана Крып’якевіча НАН Украіны (Кіеў), Літоўскага эдукалагічнага ўніверсіітэта (Вільнюс, Літва).

ПРАГРАМА