Міжнародны акадэмічны абмен
У межах міжнароднага акадэмічнага абмену аспірант кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вікторыя Сімановіч прайшла дзесяцідзённую навуковую стажыроўку ва Універсітэце імя Канстанціна Філосафа ў Нітры (Славакія). Стажыроўка аказалася магчымай дзякуючы супрацоўніцтву філалагічнага факультэта БДПУ і філасофскага факультэта УКФ па праграме ERASMUS + K107.
Філасофскі факультэт Універсітэта імя Канстанціна Філосафа адносіцца да найбольш значных выхаваўча-адукацыйных і навукова-даследчых устаноў сярод універсітэтаў і аналагічных факультэтаў Славацкай Рэспублікі. Факультэт забяспечвае прафесійную падрыхтоўку спецыялістаў у розных галінах навукі, культуры, СМІ, мастацтва, дзяржаўнага кіравання, а таксама педагогаў другой ступені пачатковых і сярэдніх школ.
Вынікам стажыроўкі стала знаёмства з арганізацыяй вучэбнага працэсу і навуковых даследаванняў на кафедры русістыкі УКФ, а таксама падрыхтоўка публікацыі па тэме дысертацыйнага даследавання ў міжнародны навуковы часопіс Slavica Nitriensia.



Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя