Международная научная конференция "Десятые Танковские чтения"
На філалагічным факультэце прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Дзясятыя Танкаўскія чытанні”. Сёлета яна была прымеркавана да Года культуры ў Беларусі.
Урачыстае адкрыццё канферэнцыі пачалося выступленнем дэкана філалагічнага факультэта прафесара Васіля Дзянісавіча Старычонка, які ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта павіншаваў прысутных з юбілейным навуковым форумам.
Да гасцей БДПУ, выкладчыкаў і студэнтаў звярнуліся выпускнікі факультэта галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Зоя Іванаўна Падліпская, галоўны рэдактар газеты “Культура” Сяргей Сяргеевіч Трафілаў. Ад імя польскай дэлегацыі ўдзельнікаў канферэнцыі павітала доктар габілітаваны, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі культуры Шлёнскага ўніверсітэта Эва Касоўская. Яна пазнаёміла ўсіх з уласнай інтэрпрэтацыяй творарчасці Максіма Танка. Узрушыў і захапіў слухачоў даклад загадчыка аддзела навін культуры дырэкцыі канала “Культура” Беларускага радыё Уладзіміра Анатольевіча Трапянка. Яго выступленне, у канцы якога прагучала літаратурна-музычная кампазіцыя па творах Максіма Танка, стварыла своеасаблівую, узнёслую атмасферу ў зале.
Пасля перапынку праца працягнулася ў шасці секцыях, дзе абмяркоўваліся творы класіка ў літаратуразнаўчым, лінгвістычным, культуралагічным і метадычным аспектах. Традыцыйна працавала секцыя “Праблемы сучаснага літаратуразнаўства і мовазнаўства ў работах маладых даследчыкаў”. Удзельнікі студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый абнародавалі свае першыя навуковыя дасягненні, паслухалі даклады калег-пачаткоўцаў.
Н.В. Заяц, намеснік дэкана па навуковай рабоце
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя