Маладыя літаратуразнаўцы прынялі ўдзел у конкурсе на лепшую студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю
19 красавіка ў межах дэкады студэнцкай навукі прайшоў конкурс на лепшую студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю. Філалагічны факультэт на ім прадстаўляла СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”, створаная пры кафедры беларускай літаратуры і культуры.
У 382-й аўдыторыі сабраліся ўдзельнікі 17 лабараторый (а ўсяго ва ўніверсітэце іх 35) з розных факультэтаў БДПУ. Выступленні канкурсантаў ацэньвала журы ў складзе вопытных і маладых навукоўцаў, якое ўзначальваў загадчык навукова-даследчага сектара БДПУ Павел Аркадзьевіч Мацюш.
Маладыя даследчыкі падзяліліся навуковымі адкрыццямі і дасягненнямі, прэзентавалі ўласныя праекты. Годна выступілі і літаратуразнаўцы ў складзе старшыні лабараторыі Марыі Рак (31 група) і сакратара Ганны Курман (52 група), якіх падтрымлівалі Аляксандра Краўцова і Кацярына Лапунова (21 група) разам з кіраўніком СНДЛ дацэнтам Наталляй Віктараўнай Заяц.
Прысутным быў прадэманстраваны фільм-візітка, зняты пры дапамозе сяброў і партнёраў лабараторыі спецыялізаванага адукацыйнага сайта “Адукар”.
Акрамя таго, студэнты філалагічнага факультэта Юлія Рогава, Аляксандр Снітко, Алена Чэпік, Алена Акапджанава выступілі ў складзе каманд гісторыкаў і псіхолагаў.


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя