Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

“Максімавы нашчадкі” завяршылі Зорны паход

2017-01-27

27 студзеня 2017 года атрад філалагічнага факультэта і тэатра “Жывое слова” апошні раз выступіў на сцэне Стаўбцоўшчыны – у Дзераўнянскай сярэдняй школе. 

Гэта адна з самых старэйшых школ раёна, якая ў 2015 годзе стала пераможцай конкурсу “Лепшая ўстанова адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці”. Удзельнікаў Зорнага паходу гасцінна сустрэлі навучэнцы і настаўнікі, а юныя экскурсаводы правялі цікавую экскурсію па музеі “Стаўбцоўшчына літаратурная”.

Дырэктар Марыя Мар’янаўна Шумчык пазнаёміла з сістэмай работы школы, расказала, што на працягу 15 гадоў установа адукацыі супрацоўнічае з грамадскім аб’яднаннем “Беларуская ліга бацькоў і педагогаў “Крок за крокам”. У актавай зале ўвазе прысутных было прадстаўлена партфоліа навучэнкі 11 класа Таццяны Касцюкевіч. Яна агучыла свет уласных захапленняў, сярод якіх – кнігі, падарожжы, музыка, а пасля прадэманстравала сваё майстэрства.

“Максімавы нашчадкі” ў сваю чаргу правялі прафарыентацыйную гутарку, паказалі канцэртную праграму. Напрыканцы сустрэчы прадстаўнікі адміністрацыі Стаўбцоўскага раёна выказалі шчырыя словы падзякі і запрасілі атрады Зорных паходаў да сябе ў госці.

Вось і надышоў час развітацца… Чатыры дні ў Стаўбцоўскім раёне былі вельмі насычанымі: гэта “сустрэча” з Якубам Коласам, шчырыя вочы дзяцей, прыемныя словы кіраўніцтва школ і адміністрацыі раёна і яшчэ многа-многа розных падзей. “Максімавы нашчадкі” зараз смела могуць сказаць: “Стаўбцоўшчына, забыць цябе не маю сілы!”