Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

МАЙСТАР-КЛАС У НАРОДНЫМ ЛІТАРАТУРНЫМ МУЗЕІ ПІМЕНА ПАНЧАНКІ

2024-10-07

02.10.2024 студэнты групы 310121 філалагічнага факультэта правялі практычныя заняткі па дысцыпліне “Літаратуразнаўчае краіназнаўства” ў адзіным ў рэспубліцы народным музеі Пімена Панчанкі. Музей існуе з 2003 г. на базе сярэдняй школы № 199 г. Мінска, якая носіць імя народнага паэта Беларусі.

Чацвёртакурснікі пазнаёміліся з надзвычай багатай экспазіцыяй, якая складаецца з асабістых рэчаў П. Панчанкі, яго бібліятэкі, фотаздымкаў з сямейнага архіва, аўтографаў і іншых каштоўных экспанатаў, многія з якіх трапілі ў музей непасрэдна ад родзічаў паэта. Самае цікавае:

  • абраз Божай Маці, з якім паэт не расставаўся больш за 40 гадоў;
  • пінжак, набыты Піменам Емяльянавічам да 50-годдзя Перамогі, але так і не апрануты,  бо паэта не стала 2 красавіка 1995 года;
  • звязка з 16-ці ключоў ад чамаданаў, з якімі падарожнічаў у розны час паэт;
  • нос рыбы-пілы, прывезены П. Панчанкам з Непала;
  • віншавальная паштоўка з аўтографамі шматлікіх сяброў паэта.

Надзвычай карысным для будучых настаўнікаў аказаўся майстар-клас па арганізацыі літаратурна-краязнаўчай дзейнасці ў школе ад кіраўніка музея Таццяны Уладзіміраўны Курашэвіч. Настаўніца-беларусазнаўца распавяла пра формы і напрамкі музейнай работы, папаўненне фондаў і распрацоўку тэматыкі экскурсій, пра работу з вучнямі-экскурсаводамі і выхаваўчыя магчымасці школьнага музея ў навучальным працэсе. Прагучала і спадзяванне, што хтосьці з гасцей – старшакурснікаў-філолагаў – “загарыцца” ідэяй стварэння школьнага музея на будучым працоўным месцы.

Студэнты атрымалі памятныя падарункі – календары з выявай Пімена Панчанкі і пакінулі словы ўдзячнасці педагагічнаму калектыву школы ў кнізе водзываў музея.