Маё беларускае, роднае, кроўнае: да Дня роднай мовы
13 і 17 лютага 2026 года на факультэце прыродазнаўства (1 курс, спецыяльнасць “Біялогія і хімія”) прайшла інтэрактыўная віктарына “Не маўчы па-беларуску”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага з 2000 года ва ўсім свеце. Віктарыну арганізавала і правяла дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ Наталля Пятроўна Лобань.
Віктарына ўключала пяць тураў: 1 тур – “Адгадай слова”, 2 тур – “Перакладаем на беларускую мову”, 3 тур – “Выберы правільны адказ”, 4 тур – “Прыказкі і прымаўкі па-беларуску. А як па-руску?”, 5 тур – “Працягні фразу з верша. Назаві твор і яго аўтара”. Студэнты факультэта прыродазнаўства з задавальненнем адказвалі па-беларуску, паказаўшы высокі ўзровень валодання мовай, яе скарбамі. Студэнты таксама даведаліся, чаму Міжнародны дзень роднай мовы ва ўсім свеце адзначаецца менавіта 21 лютага.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя