Літаратурная гасцёўня “Таемнасць прыгожага слова”
31 мая 2024 года ў Літаратурную гасцёўню “Таемнасць прыгожага слова” філалагічнага факультэта завітала вядомая беларуская пісьменніца, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, публіцыст, перакладчык, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, выдатнік друку Беларусі, Заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў, член Саюза пісьменнікаў Расіі Алена Анатольеўна Стэльмах.
Яна расказала пра сваю творчасць, жыццёвы шлях і планы на будучае. Асабліва кранае Алену Анатольеўну свет маленства, які яна таленавіта пераўтварае ў паэтычныя радкі. На сустрэчы А.А. Стэльмах паведала, як героі яе дзіцячых твораў становяцца мяккімі цацкамі, як радуюцца маленькія чытачы, калі па схемах, змешчаных у паэтычных зборніках, майструюць персанажаў. Такая сутворчасць спрыяе паэтычнаму густу і працавітасці. Размова пісьменніцы са студэнтамі была прасякнута шчырасцю і натхненнем, ствараючы гарманічную еднасць з настроем кожнага.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя