Лепшы студэнт – лепшы настаўнік
19 красавіка прайшоў фінал конкурсу “Студэнт года” ў намінацыі “Вучэбна-прафесійная дзейнасць”.
У фінале выступілі шэсць студэнтаў з розных факультэтаў і інстытутаў БДПУ. Філалагічны факультэт прадстаўляла студэнтка 32 групы, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Юлія Рогава.
Юлія расказала пра ход педагагічнай практыкі, падзялілася назіраннямі і ўражаннямі ад знаёмства са школай у новай якасці – настаўніка. Выступленне суправаджалася арыгінальным фільмам і мультымедыйнай прэзентацыяй.
Журы на чале з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Аляксандрам Васільевічам Макоўчыкам вырашыла захаваць інтрыгу і не называць пераможцу да 15 мая, калі адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання.
Чакаецца, што ў ёй прымуць удзел ганаровыя госці з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, НАН Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дзеячы культуры і мастацтва. Пераможцам конкурсу “Студэнт года” будуць уручаны дыпломы, статуэткі-копіі скульптурнай кампазіцыі “Настаўніца першая мая” і іншыя памятныя падарункі.
Будзем спадзявацца, што на ўрачыстай цырымоніі заслужаную ўзнагароду атрымае менавіта Юлія.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя